У Дзень славянскага пісьменства і культуры зводны дзіцячы хор Мінска выступіў на Краснай плошчы

24 мая 2019

Зводны дзіцячы хор Мінска стаў часткай урачыстасці на Краснай плошчы! У сэрцы Масквы сёння адбыўся штогадовы святочны канцэрт у гонар Дня славянскага пісьменства і культуры. Больш як 30 хароў, а таксама салісты вядучых оперных труп і зоркі расійскай сцэны выканалі творы духоўнай музыкі, оперныя арыі, народныя і эстрадныя песні. Гасцямі свята сталі і беларускія вакалісты - гэта аб'яднаныя калектывы сталічных музычных школ і гімназіі-каледжа імя Глінкі. На сувязь з Краснай плошчай артысты выйшлі ў складзе 300 чалавек. Пад кіраўніцтвам галоўнага хормайстра і дырыжора Аляксея Снітко. Дзіцячымі галасамі прагучала легендарная "Белавежская пушча". 

Здымкамі выступлення зводнага дзіцячага хору Мінска займаліся нашы калегі з тэлеканала "Беларусь 3". Заўтра ў эфіры - тэлеверсія канцэрта "Свет, у якім я жыву" на Краснай плошчы Масквы. Свята ў гонар Дня славянскага пісьменства і культуры на трэцяй кнопцы глядзіце ў 14:55, а адразу пасля і тэлеканцэрт зводнага хору.