9 паўфінал шоу "Я магу!" глядзіце сёння вечарам

28 марта 2015

Спартыўная імправізацыя з футбольным мячом, віртуозныя гітарныя акорды і танцавальны мікс з ёгі і ніжняга брэйку. 9 паўфінал народнага шоу "Я магу!". Ужо сёння вечарам у 19.00 у эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Да фіналу застаецца ледзь больш за месяц. Тэлефонныя лініі для галасавання адкрыюцца ў праграме "Панарама". На працягу 30 хвілін можна будзе тэлефанаваць і адпраўляць смс-паведамленні. Вынікі галасавання гледачоў агучаць вядучыя ў другой частцы шоу.