Заснавальніку ансамбля "Харошкі" Валянціне Гаявой - 85

22 июля 2021
Юбілей сёння адзначае харэограф, мастацкі кіраўнік і заснавальнік ансамбля "Харошкі". Валянціне Гаявой - 85. З юбілеем народную артыстку Беларусі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Ураджэнка Расіі з беларускімі каранямі прыехала на малую радзіму ў 1967 годзе. Працавала ў магілёўскім калектыве "Вяснянкі" пры аўтазаводзе Кірава. Праз некалькі гадоў - пасля перамогі на конкурсе балетмайстраў - яе запрасілі ў Белдзяржфілармонію. Там Валянціна Гаявая і задалася мэтай стварыць беларускі нацыянальны танцавальны калектыў.

У першы састаў "Харошак" нават не праводзілі кастынг, дасталіся тыя танцоўшчыкі, якіх не ўзялі пасля вучылішча ў прафесійныя харэаграфічныя калектывы. А праз гады Валянціне Гаявой і яе артыстам апладзіравалі практычна ўсе кантыненты. Яе пастаноўкі як падарожжа па часавых эпохах і нацыянальнай гісторыі ў танцы. 

Да дня нараджэння народнай артысткі тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў спецвыпускі праектаў, а 25 ліпеня ў праграме юбілейны канцэрт ансамбля "Харошкі".