87 гадоў Вялікаму тэатру Беларусі

25 мая 2020
Галоўнай опернай і балетнай пляцоўцы краіны сёння спаўняецца 87 гадоў. Упершыню ў гісторыі ўрачыстасці пройдуць у фармаце анлайн. Віншаванні майстроў сцэны прагучаць у сацыяльных сетках. Словы падтрымкі і падзякі адрасуюць зоркі Вялікага - Валянцін Елізар’еў, Юрый Траян, Аксана Волкава, Канстанцін Кузняцоў. Таксама ў гледачоў будзе магчымасць трапіць на экскурсію па тэатры. Зазірнуць у рэпетыцыйныя залы, пабываць у жывапісным цэху, пачуць з вуснаў артыстаў цікавыя ўспаміны. Часткай фільма стане і канцэрт вядучых салістаў.


Дзень нараджэння анлайн


Зоркі тэатра паўстануць у незвычайным свеце. Так, оперная дзіва Анастасія Масквіна праспяе пад гітару бардаўскія песні, а саліст балета Іван Савянкоў пакажа свой вакальны талент. Трансляцыя канцэрта пачнецца ў 19 гадзін.