70-гадовы юбілей адзначае Міхаіл Баярскі

26 декабря 2019
Міхаілу Баярскаму сёння 70 гадоў. На рахунку народнага артыста Расіі дзясяткі фільмаў. Асабліва ён любімы гледачамі за ролі рамантычных герояў. Самая вядомая з іх - абаяльны д'Артаньян з "Трох мушкецёраў". Акцёр і спявак падарыў нам і больш за 600 папулярных кампазіцый. Па-за экранам у Баярскага таксама свой непаўторны вобраз - нязменныя вусы і капялюш, а галоўнай узнагародай для майстра было і застаецца прыносіць радасць гледачу. 

З юбілеем народнага артыста РСФСР павіншаваў наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што ў Беларусі Міхаіла Баярскага любяць і ведаюць як выдатнага чалавека, кожная сустрэча з якім - сапраўднае свята добрага настрою.