Стральба ў Лас-Вегасе забрала жыцці 59-ці чалавек, амаль 530 атрымалі раненні і траўмы

3 октября 2017

На фоне пяцідзённай жалобы па загінуўшых ад рук стралка ў Лас-Вегасе ў ЗША ідзе ажыўленая дыскусія аб увядзенні забароны на нашэнне агнястрэльнай зброі. Начная драма 1 кастрычніка забрала жыцці 59-ці чалавек, амаль 530 атрымалі раненні і траўмы. Агонь з 32-га паверха гасцініцы адкрыў 64-гадовы Стывен Пэдак. Ён пакончыў з сабой перад тым, як паліцыя ўзяла штурмам яго нумар. Хаця пагроза мінула, у штаце Невада, дзе размешчаны Лас-Вегас, уведзены рэжым надзвычайнага становішча. Трагічнымі падзеямі на канцэрце ў горадзе забаў шакіраваныя людзі па ўсім свеце, цяжка будзе супакоіцца тым, хто апынуўся ў эпіцэнтры кашмару.

Следства спрабуе высвеліць матывы самага масавага забойства ў сучаснай гісторыі краіны. Усяго ў Пэдака знайшлі 42 адзінкі зброі. Ён быў мільянерам, меў дамы ў чатырох штатах, але жыў у гатэлях пры казіно. Ставіў на кон дзясяткі тысяч долараў. А бацька Пэдака быў у спісе самых небяспечных злачынцаў, якія адшукваюцца ФБР.