58 гадоў у эфіры

1 января 2014

Менавіта столькі сёння спаўняецца з дня выхаду ў эфір першай перадачы беларускага тэлебачання. Тады эфір доўжыўся 2-3 гадзіны, а яго аснову складалі мастацкія фільмы, канцэртныя нумары і спектаклі, матэрыялы, запісаныя на плёнку.


Зараз беларускае тэлебачанне - гэта вялізныя медыякампаніі, прадукты і апошнія распрацоўкі свету навукі, тысячы людзей, якія працуюць у дадзенай сферы. У 1994 годзе была створана Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь - самы буйны медыяхолдынг Усходняй Еўропы. Яна забяспечвае вяшчанне 6 каналаў.