Дзясяткі тысяч людзей выйшлі ўчора ўвечар на вуліцы Магілёва

4 Ліпеня 2013

Святкавалі Дзень Незалежнасці ў горадзе на абодвух берагах Дняпра. Канцэртныя праграмы, дыскатэка, а роўна 22:55 ва ўнісон з усёй краінай Магілёў праспяваў гімн Беларусі. Нягледзячы на даволі позні час, дарослым падпявалі нават самыя юныя магілёўцы. Пасля выканання фінальнага куплета неба над горадам асвяціў маляўнічы феерверк. Свята завяршылася далёка за поўнач.