16 августа 2015

Пяць дзён засталося да завяршэння збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты. Ужо тры ініцыятыўныя групы афіцыйна заявілі, што атрымалі неабходныя 100 тысяч аўтографаў для рэгістрацыі сваіх кандыдатаў. Гэта групы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Цярэшчанкі і Сяргея Гайдукевіча. Паралельна са зборам подпісаў падпісныя лісты здаюцца на праверку ў тэрытарыяльныя выканкамы. Пакуль гэты працэс ідзе не вельмі актыўна, паведаміла нам у эксклюзіўным інтэрв'ю старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. У кожнай ініцыятыўнай групы свае аргументы.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама: "У ініцыятыўных груп заўсёды ёсць такая агульная хвароба - яны заўсёды цягнуць да апошняга. Разумею, што гэта віна саміх кандыдатаў. Хутчэй за ўсё, яны прытрымліваюць па нейкіх сваіх унутраных прычынах працэс здачы падпісных лістоў. Бадай, гэта не датычыцца ніколі групы дзеючага Кіраўніка дзяржавы ў сілу таго, што група працуе аўтаномна".