Удакладнены спіс тых, хто не павінен плаціць падатак за няўдзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў

15 января 2017

На тыдні змяненні ўнеслі ў дэкрэт аб выплаце падатку на дармаедства. Аб неабходнасці гэта зрабіць ішла вялікая размова ў снежні на нарадзе ў Прэзідэнта. У выніку  пазначаныя там праблемныя моманты, а таксама маніторынг прапановы ад усіх галін улады  выліўся ў шэраг навацый.

Па-першае, тэрміны выплаты па дасланых паведамленнях перанесеныя. Падатковая можа накіроўваць квітанцыі да 20 студзеня гэтага года. А заплаціць па іх  можна будзе зараз да 20 лютага. Раней размова ішла аб снежні мінулага года. Па-другое, зменены спіс плацельшчыкаў. Прычым, большасць навацый маюць эфект зваротнага дзеяння. Так, калі вы ўжо заплацілі падатак, а зараз апынуліся ў спісе вызваленых, грошы вам вернуць. Галоўнае ў зменах - пашыраны спіс тых, каму плаціць падатак на дармаедства не трэба. 

Гэта спартсмены нацыянальных і зборных каманд, закліканыя на альтэрнатыўную службу, хатнія гаспадыні з дзецьмі да 7 гадоў, якія не ходзяць у дзіцячы сад (гэта папраўка пачала дзейнічаць толькі з гэтага года),  і беларусы, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Вызначаць складанасць становішча даручылі мясцовым уладам.  Размова таксама ідзе і аб беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ці навучаюцца ад цэнтра занятасці. Але пры ўмове - адзначацца на біржы раз за месяц, адгукацца на прапановы працадаўцаў і не прапускаць вучобу.

Гэта як раз для тых, хто звяртаўся ў цэнтр занятасці  не ў пошуках працы, а проста, каб не плаціць падатак на дармаедства. Гэтым былі выкліканыя і ўсплёскі колькасці зарэгістраваных беспрацоўных. Але, дарэчы,  апошнія даныя ад Мінпрацы гавораць: колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі зніжаецца.

Так, калі ў 2015 годзе ў цэнтры занятасці звярнулася больш як 182 тысячы беларусаў, то ў 2016 гэта лічба знізілася да амаль 168 тысяч.  У выніку ўзровень беспрацоўя да эканамічна актыўнага насельніцтва  ў 2015 годзе быў адзін працэнт, а ў мінулым  - восем дзясятых працэнта. Больш стала і вакансій, а таксама прпаноў па перанавучанні.