Амаль мільён усмешак і 6,5 тысячы святочных канцэртаў

30 января 2014

Вынікі акцыі Нашы дзеці падвялі сёння ў Міністэрстве адукацыі. Cёлета на падарункі і матэрыяльную дапамогу дзецям па ўсёй краіне было пераведзена амаль 23 мільярды рублёў. Ахапілі ўсе без выключэння дзіцячыя дамы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, прытулкі і нават калоніі для непаўналетніх. Усяго за час акцыі павіншавалі 900 тысяч маленькіх беларусаў.


Сяргей Маскевіч, Міністр адукацыі Беларусі: Сёлета сапраўды вялікі ўдзел бізнесу меў месца, і гэта вельмі добра, вельмі важна, прычым важна зноў жа і для дзяцей. І не буду ўтойваць, што мы чакаем рэальны ўдзел бізнесу ў паляпшэнні і развіцці матэрыяльнай базы шматлікіх устаноў адукацыі.


Самым папулярным святочным маршрутам стала рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. А самым незвычайным падарункам называюць некалькі кілаграмаў пацерак для вышывання.