Паспяховы бізнес і сацыяльная адказнасць: два паняцці ў адным звязку былі прадэманстраваныя на прыкладзе кампаніі "Вітэкс"

29 сентября 2019

Паспяховы бізнес і сацыяльная адказнасць. На тыдні гэтыя два паняцці ў адным звязку былі прадэманстраваныя на прыкладзе кампаніі "Вітэкс". Падчас наведвання першага касметычнага прадпрыемства ў Беларусі Кіраўнік дзяржавы назваў яго ўзорам вядзення бізнесу. Прэзідэнту падрабязна распавялі пра тэхналогіі вытворчасці, умовы працы і асартымент прадукцыі. 

Ён як ніколі шырокі: больш за 2 000 найменняў касметыкі. Прадпрыемства рэалізуе яе праз сваю тавараправодную сетку. Гэта каля 600 фірмовых магазінаў і секцый. А значыць, атрымлівае дадатковы прыбытак. Менш пасярэднікаў - больш маржа. Адначасова "Вітэкс" - паспяховы экспарцёр.

Летась за мяжу прадалі тавараў на 45 мільёнаў долараў у тры дзясяткі краін. Неўзабаве беларуская касметыка можа з'явіцца на прылаўках Турцыі і Коста-Рыкі. Прэзідэнт звярнуў увагу, што важна не забыць пра нішы на ўнутраным рынку. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка паабяцаў выкарыстоўваць выключна айчынныя касметычныя сродкі.

Нядаўна кампанія выйшла на рынак з цалкам новай прадукцыяй - не касметычнай,  прапанаваўшы беларусам натуральныя сокі і яблычныя чыпсы. Робяць іх ва Уздзенскім раёне на базе некалі стратнага прадпрыемства. 15 гадоў таму мала хто верыў, што адсталая вытворчасць, перададзеная на баланс "Вітэкс", стане адной з лепшых. 
Вядома, бізнесу прыйшлося ўкласціся і зрабіць нямала: рэканструявалі фермы, абнавілі парк збожжаўборачнай тэхнікі, пабудавалі сховішчы, з'явіліся свой пчальнік і фруктовы сад. Зараз сярэдняя зарплата ў гаспадарцы набліжаецца да тысячы рублёў. 
Разам з вытворчасцю развіваецца і сацыяльная сфера. 
Прэзідэнт адзначыў, гэтае прадпрыемства - доказ таго, што рашэнне перадаць адсталыя гаспадаркі пад кіраванне прыватнага бізнесу было слушным. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: паспяховы вопыт варта пераймаць і іншым арганізацыям, якія маюць падшэфныя гаспадаркі.
Дарэчы, разам з вытворчасцю развіваецца і сацыяльная сфера. Будуецца жыллё для работнікаў, асаблівая ўвага інфраструктуры і адпачынку.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя