Дзецям, якія захраснулі ў тайскай пячоры, пагражае недахоп кіслароду

6 июля 2018

У падзямеллі занадта шмат чалавек, што ўдзельнічаюць у выратавальнай аперацыі. Змяненне складу атмасферы заўважылі яшчэ напярэдадні. Зараз у тое месца, дзе знаходзяцца школьнікі, запампоўваюць кісларод. Аднак найбольшую небяспеку ўяўляе назапашванне вуглякіслага газу. 

За лёсам 12 юных футбалістаў і іх трэнера сочыць увесь свет. Міжнародная федэрацыя выказала надзею, што палонных пячоры выслабаняць ужо ў найбліжэйшыя дні. Прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына запрасіў хлопцаў на фінал чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ў Маскве 15 ліпеня. 

Нагадаем, школьнікі і іх трэнер апынуліся заблакіраванымі ў падземным лабірынце 23 чэрвеня. Выбрацца ім перашкодзіла раптоўная паводка.