Амаль кожны другі расіянін купляе беларускія прадукты

5 марта 2017

Яшчэ трохі статыстыкі ў дачыненні гандлёвых бар'ераў. Амаль кожны другі расіянін купляе беларускія прадукты. І пераважная большасць насельніцтва прызнае іх якаснымі - амаль 80%.

Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі апублікаваў свежае даследаванне. У лідарах народнага рэйтынгу - малако, сыр, мяса і каўбасы. Таксама добры попыт на саладосці. Увогуле, нягледзячы ні на якія "шкодныя парады" Рассельгаснагляда, просты спажывец выбірае карысныя і якасныя тавары - давярае свайму густу.

А яшчэ ў гэтай сітуацыі можна даручыцца густу літаратурнаму. І ўспомніць радок нашага класіка: "Бывае, праўда вочы коле..."

Што ж, прапаноўваю не вешаць цэтлікаў на "Ганарыстага парсюка", а проста нагадаць, што Кандрату Крапіву сёння споўніўся б 121 год. Віншуем усіх прыхільнікаў творчасці выдатнага пісьменніка. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя