Кіраўнікі Паўднёвай і Паўночнай Карэй падпісалі ваеннае пагадненне

23 сентября 2018

Кіраўнікі Паўднёвай і Паўночнай Карэй падпісалі ваеннае пагадненне, якое дэ-факта - дамова аб афіцыйным заканчэнні вайны. Галоўнае, што ёсць у дакуменце, - пэўныя крокі для раззбраення паўвострава. Пхеньян выказаў гатовасць цалкам закрыць свой эксперыментальны ядзерны рэактар, дэманціраваць выпрабавальны палігон, а таксама пускавую ракетную пляцоўку. І ўсё пад кантролем замежных назіральнікаў.

Апроч гэтага, Поўнач і Поўдзень дамовіліся вывесці вайскоўцаў з дэмілітарызаванай зоны, а таксама спыніць вучэнні і ваенныя палёты ўздоўж мяжы. У планах таксама зноў злучыць жалезную і аўтамабільную дарогі. І нарэшце, неўзабаве КНДР і Паўднёвая Карэя пададуць сумесную заяўку на правядзенне летняй Алімпіяды ў 2032 годзе, а на Гульні 2020 года ў Токіа паедзе адзіная карэйская каманда.