4 марта 2018

У Расіі маштабна праходзіць галоўная палітычная кампанія - выбары прэзідэнта. Пасля так званых мокрых дэбатаў на тэлеканале “Расія” адвакат Ксеніі Сабчак падаў заяву ў пракуратуру на Уладзіміра Жырыноўскага.

Нагадаем, у разгар дыскусіі палітык у грубай форме папрасіў Сабчак замоўкнуць, а пасля нецэнзурна выказаўся ў дачыненні да апанента. Сама Сабчак у даўгу не засталася і вырашыла астудзіць запал саперніка, выліўшы на яго ваду са шклянкі.

І Сабчак, і Жырыноўскі - кандыдаты ў прэзідэнты Расіі. Выбары ў гэтай краіне прызначаны на 18 сакавіка. Усяго ў іх удзельнічаюць 8 прэтэндэнтаў, уключаючы дзеючага кіраўніка дзяржавы.