"Пашпарт аб'екта, Палац спорту". Сёння на "Беларусь 1"

23 июля 2018

Унікальныя архіўныя кадры аднаго з самых вядомых спартыўных будынкаў Беларусі. Палац спорту ўжо больш як паўстагоддзя ўпрыгожвае архітэктурны ансамбль цяперашняга праспекта Пераможцаў сталіцы і з'яўляецца яго важнай часткай. Хто стваральнік Палаца спорту, дзе ў постсавецкіх краінах знаходзяцца двайнікі будынка і якія віды спаборніцтваў пройдуць тут у дні правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў летам 2019 года. Праект Агенцтва тэленавін "Пашпарт аб'екта, Палац спорту". Глядзіце сёння на "Беларусь 1" у рамках "Панарамы".