Госць "Галоўнага эфіру" - галоўны санітарны ўрач Ігар Гаеўскі

31 января 2016

Новая пандэмія або глабальная фармацэўтычная змова? У заходнім паўшар'і - паніка, выкліканая вірусам Зіка. Вакцыны няма. Сусветная арганізацыя аховы здароўя б'е трывогу - заразіцца могуць 4 мільёны жыхароў Амерыкі. Падумваюць аб увядзенні міжнароднага рэжыму надзвычайнага здарэння. Зрэшты, сама хвароба працякае даволі мякка, яе сімптомы выяўляюцца толькі ў кожнага пятага заражанага. Але паніку падаграваюць чуткі, што Зіка выклікае мікрацэфалію ў дзяцей.

У Еўропе іншая бяда, па-сапраўднаму смяротная. З пачатку года свіны грып забраў жыцці больш як 100 расіян і 120 украінцаў. Дзесьці ўжо закрываюцца школы, уводзіцца каранцін. Эпідэмія аб'яўлена ў Латвіі, у палове рэгіёнаў Расіі і ў шэрагу абласцей Украіны. Згодна з прагнозамі медыкаў, яна пойдзе на спад прыкладна праз паўтара тыдня, а да канца лютага завершыцца.

А як з эпідэміялагічнага пункта погляду сітуацыя ў Беларусі? Ці ёсць падставы для апасак, ці гатовы мы сустрэць вірус у поўным узбраенні? Пра гэта "Галоўны эфір" спытаў галоўнага санітарнага ўрача Ігара Гаеўскага.