Правільна прэзентаваць і прасоўваць свой бізнес-праект

4 февраля 2016

Сакрэтамі маркетынгу з актывістамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў Віцебску падзяліўся кансультант па пытаннях развіцця бізнесу з Нью-Ёрка Пётр Баравых. У Беларусі ён супрацоўнічае з Бізнес-школай ІПМ і праводзіць майстар-класы ў розных рэгіёнах краіны. Ён ацаніў моладзевыя ініцыятывы, якія сталі лепшымі на абласным этапе конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Перш чым аўтары пакажуць свае праекты на заключным - рэспубліканскім - этапе, спецыяліст па бізнес-адміністраванні дапамог зрабіць іх прэзентацыю больш прафесійнай і запамінальнай. Адзначыў, што сярод моладзевых ініцыятыў ёсць тыя, якія могуць зацікавіць замежных інвестараў.

Пётр Баравых, старшы партнёр у Brooklyn Risk Advisors, ЗША: "Я гатовы рэкамендаваць праект, калі ёсць выразна прапісаная бізнес-мадэль, калі ёсць выразна прапісаны тракшн продажаў. І мая мэта прыезду - ператварыць праект на стадыі ідэі ў гатовы бізнес-план з тымі элементамі, якія я толькі што пералічыў. Толькі з гэтымі элементамі інвестары дадуць грошы".

Марыя Коласава, студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта: "Вельмі складана арганізаваць падарожжа. І вырашыла спрасціць задачу, зрабіць такі сэрвіс. Праект YourTravelles - гэта будзе сэрвіс для пошуку і арганізацыі самастойных падарожжаў пакуль што па Беларусі. Ён будзе даваць магчымасці атрымліваць інфармацыю пра славутасці гарадоў Беларусі, а таксама можна будзе браніраваць гасцініцы, хостэлы, білеты ў музеі".

У фінале абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі" былі адабраныя 10 самых цікавых і нестандартных прапаноў. Гэта як камерцыйныя, так і сацыяльна арыентаваныя праекты. Амбіцыйныя стартапы з усіх рэгіёнаў Беларусі аўтары прэзентуюць на экспертным савеце. Рэалізацыю самых перспектыўных ідэй падтрымаюць.