Кіраўнік дзяржавы ўручыў дыпломы акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук

25 января 2015

Гэта навука. Падстаў звярнуцца да яе на тыдні было некалькі, і першая з іх - гэта падзея ўрачыстая. Напярэдадні Дня беларускай навукі Кіраўнік дзяржавы ўручыў дыпломы акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук. Гэта больш як 40 чалавек, і кожны з іх зрабіў уклад і ў навуковыя даследаванні, і ў эканамічны патэнцыял. Нагадаем, такі тандэм "навука-эканоміка" - гэта значыць, максімальная практычная аддача - зараз галоўная ўмова атрымання высокага навуковага звання. У гэтым выпадку размова ідзе аб такіх сферах, як металаапрацоўка, аграрныя тэхналогіі, кардыяхірургія, лячэнне анкалагічных захворванняў. Дарэчы, і на гэтай цырымоніі таксама гаварылі аб моладзі.