Каля 10 тысяч адзінак збожжаўборачнай тэхнікі задзейнічана ў сёлетнім жніве

7 августа 2015

У сёлетнім жніве задзейнічана каля 10 тысяч адзінак збожжаўборачнай тэхнікі. Праца ў гэтыя дні ідзе хуткімі тэмпамі. За суткі аграрыі ўбіраюць амаль 5% плошчаў. Намалот па краіне на сёння складае 4 мільёны 865 тысяч тон збожжа. У лідарах вобласці-мільянеры - Брэсцкая і Мінская. На апошніх гектарах вядуць жніво гомельскія аграрыі. Ім засталося ўбраць усяго 10% плошчаў. Рэкардсмен па ўраджайнасці - Гродзенскі рэгіён. Тут у сярэднім збіраюць 49,5 цэнтнера з гектара.