У Лос-Анджэлесе адбылася цырымонія ўручэння прэстыжнай музычнай прэміі "Грэмі"

11 февраля 2019

Залатыя грамафоны ўручылі ў 84-х катэгорыях. "Песняй года" прызнаная кампазіцыя This Is America у выкананні Чайлдзіш Гамбіна. "Лепшым вакальным поп-альбомам" стаў "Sweetener" Арыяны Грандэ. Узнагароду за "Лепшае сольнае поп-выступленне" атрымала Лэдзі Гага з песняй Joanne. Лідару культавай рок-групы Sound-garden Крысу Корнэлу пасмяротна прысудзілі прэмію ў намінацыі "Лепшае рок-выступленне".