Фінал нацыянальнага конкурсу "Сям'я года"

26 октября 2014

Той выпадак, калі лайдачыць не дазваляюць ні перакананні, ні акалічнасці, а дапамога - справа абсалютна ўдзячная. На гэтым тыдні адбыўся фінал самага душэўнага нацыянальнага конкурсу "Сям'я года". Гэтым разам уладальнікамі ўзнагароды стала сям'я Ніканчук з Наваполацка. Усяго ж за званне лепшых змагаліся 7 каманд. Гэта фіналісты ад кожнага рэгіёна і Мінска. Сем'і здымалі пра сябе ролікі, распрацоўвалі сцэнічны вобраз і нават у творчай форме стваралі сацыяльны праект для краіны.

Адразу пасля фіналу конкурсу нашай здымачнай групе атрымалася пагутарыць з пераможцамі.