Сезон фантанаў у Мінску адкрыты

15 апреля 2017

Сёлета з-за ранняй і цёплай вясны ён пачаўся раней. Урачыстая цырымонія запуску прайшла ля Вялікага тэатра оперы і балета. Роўна ў 18 гадзін ўключаны самы вялікі фантан сталіцы. Астатнія пачнуць уводзіць у эксплуатацыю паэтапна. Пасля рэканструкцыі ўпершыню запрацуе фантан-шырма ля Нацыянальнай бібліятэкі і легендарны "Хлопчык з лебедзем" у Аляксандраўскім скверы насупраць Кастрычніцкай плошчы. Усяго ў сталіцы 34 фантаны.

У Мінску адразу некалькі фантанаў-рэкардсменаў. Самы вялікі па колькасці струменяў - на плошчы Незалежнасці, лідар па вышыні – «Парус», а самы старэйшы - «Хлопчык з лебедзем». 



Зараз чытаюць