Старажытны горад Бярэсце

25 июня 2017

У нашы дні Брэсцкая крэпасць - святое месца для кожнага беларуса. Пакланіцца подзвігу яе абаронцаў штогод прыязджаюць тысячы людзей з усіх куткоў свету. Але мала хто ведае, што менавіта тут - на месцы вядомай цытадэлі - знаходзіўся старажытны горад Бярэсце. Дзевяць стагоддзяў берастаўчане жылі, кіравалі, развівалі свой горад. Пад крапасным брукам - карані і вытокі Брэста. Менавіта на тэрыторыі крэпасці ў свой час была выдадзеная тая самая Брэсцкая біблія, была складзеная Брэсцкая унія. Пабудаваная і першая на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ратуша. Брэст стаў першым горадам, які атрымаў Магдэбургскае права. Для таго каб пабудаваць крэпасць, разбурылі горад. Адзінае месца, дзе сёння можна ўбачыць фрагменты даўняга Брэста, - гэта археалагічны музей Бярэсце. Да тысячагоддзя горада загадам Кіраўніка дзяржавы прынята рашэнне аб рэканструкцыі ўстановы. Што плануецца зрабіць і ў чым будзе складацца мадэрнізацыя музея, даведвалася Алена Борматава.