Ні прайсці, ні праехаць: пабітая дарога ў Смілавічах - праблема для мясцовых жыхароў

17 января 2020
Дарогі, якія мы выбіраем, не заўсёды могуць быць роўнымі, тут важна не застацца сам-насам са сваёй праблемай. Зрэшты, роўнасць дарог - гэта актуальнае пытанне і ў літаральным сэнсе. 
Толькі за мінулы год выканалі бягучы рамонт амаль тысячы кіламетраў рэспубліканскіх дарог і больш за паўтары тысячы пагонных метраў мастоў. Акрамя таго, узвялі і рэканструявалі крыху больш за 145 кіламетраў рэспубліканскіх дарог. 
У іх ліку пад'язная аўтамабільная дарога ад Р-15 Крычаў - Орша - Лепель да Р-76 Орша - Шклоў - Магілёў. Таксама аўтадарога Мінск - Гродна - мяжа Польшчы. І яшчэ адзін участак - Р-80 Слабада - Паперня.
Што да капітальнага рамонту, то летась цалкам замянілі дарожнае пакрыццё каля 26 кіламетраў дарог нашай краіны. І яшчэ больш за трыста метраў мастоў.
Праўда, ёсць яшчэ месцы, дзе дарожны рамонт - пытанне адкрытае. Так, на працягу некалькіх гадоў у пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна жыхары з цяжкасцю могуць прайсці і нават праехаць па дарогах. Вялікія ямы, лужыны і гразь ператвараюць шлях у паласу перашкод. У сітуацыі разбіралася Юлія Хмель (відэа).