Вялікая размова з Прэзідэнтам. Бяспека і суверэнітэт

5 февраля 2017

Як гарантыя таго, што ўсе хваравітыя пытанні з Расіяй пераадольныя, беларуская пазіцыя ў вырашэнні галоўнай задачы нашага неспакойнага часу - бяспекі. Прычым як сваёй, так і саюзнай. Бо наша мяжа - гэта і мяжа Саюзнай дзяржавы. У нас агульнае неба, а беларуская армія і ўвесь сілавы блок зберагаюць мір, спакой і парадак не толькі для беларусаў, але і для расіянаў. Сведчанне таму - рэгулярныя вучэнні з расійскімі калегамі. Найбліжэйшыя маштабныя - "Захад-2017". Ніякіх адступленняў, ніякай палітызацыі, ніякіх "рахункаў" і "плацёжак" саюзніку.

І яшчэ адна ідэя, якая прайшла чырвонай ніткай, праз усю Вялікую размову з Прэзідэнтам - незалежнасць Беларусі. Суверэнная палітыка і нацыянальныя інтарэсы. Аб гэтым праз эканоміку наш тэхналагічны ўклад у Еўразійскі саюз, праз бяспеку - прыміральная пазіцыя ва ўкраінскім канфлікце і еўрапейскім міграцыйным крызісе. Аб гэтым жа праз нашу знешнюю палітыку. Пытанне аб шматвектарнасці і адказ "Дойчэ Веле" ("Нямецкай хвалі"): галоўнае, каб нас успрымалі як незалежную дзяржаву, тады і супярэчнасці сыдуць у гісторыю.