Сталічны рынак нерухомасці змяншае тэмпы продажаў

23 октября 2013

У кастрычніку ўпершыню за год колькасць здзелак на другасным рынку знізілася амаль на 10%. Паводле слоў рыелтараў, з-за скарачэння попыту можа зменшыцца і кошт кватэр. Аднак гэта закране ў асноўным дарагое жыллё. Бюджэтныя варыянты значна не патаннеюць. Попыт жа на арэнднае жыллё ў сталіцы толькі расце.



Адзначым, на сёння сярэдняя цана аднапакаёвай здымнай кватэры 350 долараў, двухпакаёвай - на 100 долараў даражэй.