Беспарадкамі ахопленыя адразу некалькі краін Лацінскай Амерыкі

27 октября 2019
Калі адны перакідаюць танкі ў іншы канец свету, у ААН адзначаюць рост пратэстных рухаў па ўсім свеце. Асабліва ярка ачагі  напружанасці ўспыхнулі ў Лацінскай Амерыцы. 

На днях у сталіцы Чылі - Сант'яга - на вуліцы выйшлі каля мільёна чалавек з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Себасцьяна Піньера. Ніякія абяцанні ўрада выканаць усе патрабаванні  пратэстуючых  ужо не могуць іх спыніць. У разлютаваных сутычках з паліцыяй загінулі 19 чылійцаў. Яшчэ 500 атрымалі розныя траўмы. Вуліцы патрулююць дзясяткі тысяч салдат. 

Не сціхае запал і ў Эквадоры. Яшчэ ў пачатку месяца незадаволеныя мерамі жорсткай эканоміі і адменай субсідый на дызельнае паліва і бензін, выйшлі на вуліцы. Цэны тады выраслі больш чым на 20 %. Прэзідэнт Эквадора адмяніў указ, які выклікаў пратэсты. Але гэта не стабілізавала сітуацыю.

Лацінская Амерыка літаральна закіпела: беспарадкамі ахопленыя адразу некалькі краін. Здаецца, і астатнія на кантыненце таксама могуць "успыхнуць" у любы момант. У прычынах напружанай сітуацыі разбіралася Марыя Петрашко.