У хуткім часе вяшчанне ў Беларусі пяройдзе на больш зручны фармат

30 июля 2015

У хуткім часе вяшчанне ў Беларусі пяройдзе на больш зручны фармат - 16:9, які адпавядае цяперашнім прыладам.

Па даручэнні ўрада гэта пытанне да канца года прапрацоўваецца Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі сумесна з дзяржаўнымі тэлекампаніямі. Пераход беларускія вяшчальнікі павінны ажыццявіць сінхронна, каб пазбегнуць тэхнічных складанасцяў. Пра гэта заявіў сёння першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Госць студыі таксама адзначыў, што адмова ад аналагавага вяшчання прайшла своечасова і лёгка.

Відэаверсію канферэнцыі і падрабязную тэкставую трансляцыю глядзіце на сайце tvr.by.