Бенядзікт XVI вяртаецца

2 мая 2013

Упершыню ў новай гісторыі на тэрыторыі Ватыкана будуць жыць адразу двое рымскіх пап. Ёзэф Ратцынгер сёння пераязджае ў манастыр Святой Марыі, размешчаны недалёка ад рэзідэнцыі свайго пераемніка Францыска. У манастыры як раз скончыўся рамонт і абсталяванне памяшканняў, у якіх ганаровы папа, як варта зараз называць Бенядзікта XVI, мае намер правесці астатак жыцця. У Ватыкане не ўтойваюць некаторага хвалявання: апошні раз штосьці падобнае адбывалася 600 гадоў таму, і ніхто не памятае, ці ўзнікалі тады якія-небудзь калізіі.