Беларусь адсвяткавала свой чарговы Дзень Незалежнасці

5 июля 2015

Адсвяткавала з размахам, масай мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Старт святкаванням быў дадзены 1 ліпеня ў сталіцы. У Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны галоўнаму святу краіны.

На гэта традыцыйнае мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта збіраюцца вышэйшыя службовыя асобы, парламентарыі, кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў, заслужаныя людзі краіны, прадстаўнікі духавенства. Вядома, галоўныя героі - ветэраны. У першую чаргу ім Беларусь абавязана сваёй незалежнасцю (відэа).