Не стала Аляксандра Градскага

28 ноября 2021

Сумная навіна прыйшла з Расіі. Уначы не стала спевака і кампазітара Аляксандра Градскага. Яму было 72 гады.  Напярэдадні музыканта экстранна шпіталізавалі з падазрэннем на інсульт. Некалькі гадзін медыкі адчайна змагаліся за жыццё кампазітара, аднак выратаваць Градскага не ўдалося. Народны артыст Расіі быў адным з заснавальнікаў рускага рока. Дыскаграфія Аляксандра Градскага налічвае больш як 4 дзясяткі альбомаў. Ён выканаў такія песні, як "Нам не жыць адно без аднаго" і "Якія маладыя мы былі". Запомніўся кампазітар гледачам і сваімі шматлікімі музычнымі праектамі. У апошнія гады жыцця Градскі быў настаўнікам у тэлешоу "Голас".