У Віцебскай вобласці ўкараняюць тэхналогію дакладнага земляробства

30 июля 2019
У дапамогу аграрыям  самыя сучасныя распрацоўкі. Так, у гаспадарцы "Мазалава-газ" працягваецца лічбавізацыя палёў. Усталявана праграмнае забеспячэнне па ўліку і аналізе зямель, сельгастэхніку аснашчаюць спецыяльнымі гаджэтамі. Лічбавыя карты адлюстроўваюць рэльеф, склад глебы, культуры-папярэднікі. Электронная база захоўвае ўсе неабходныя для агранамічнай службы звесткі.

Тэхналогія дакладнага земляробства дазваляе выкарыстаць увесь патэнцыял палёў і атрымаць максімальны ўраджай.