Рубрыка Матчбол

16 сентября 2013

Двухтыднёвы перапынак у футбольным чэмпіянаце, для ўсіх каманд цэнтральнага рэгіёну пайшоў на карысць. БАТЭ, Дынама, Шахцёр і Мінск дабіліся перамог. Іх каштоўнасць сёлета ўзрасла ўдвая - упершыню ў гісторыі першынства краіны - клубы падзелены на групы: адны змагаюцца за медалі, другія за выжыванне ў Вышэйшай лізе. Аб ролі з'яўлення лідара ў камандзе і фактары падтрымкі трыбун на хатнім стадыёне - у нашай рубрыцы Матчбол.


Расказвае Станіслаў Ліпскі: Вяртанне Леаніда Ковеля ў склад футбольнага клуба Мінск, без перабольшання, атрымалася. Ён не забіў, аднак дапамог гараджанам атрымаць вікторыю над Нафтанам - 4:0. Гулялі мінчане на звыклым для сябе стадыёне Тарпеда. Але падтрымаць футбалістаў у суботу прыйшлі каля 200 чалавек. Гэтыя лічбы, на жаль,ужо даўно не здзіўляюць.


Ковель ад'язджаў у Казахстан у Паўладарскі Іртыш ў пошуках новых прыгод - не знайшоў. Гульня не заладзілася - дома, а менавіта ў Мінску, гуляў Леанід да пераходу, прынялі з радасцю: гэтага хуткага футбаліста, відавочна, не хапіла гараджанам у Лізе Еўропы. Прызнаецца - за год мала што змянілася.


Тыя, хто прыйшоў, чатыры мячы ўбачылі, надвор'е было нядрэннае - час і дзень матчу - тым больш, але іх - прыхільнікаў футбола - было няшмат. Мабыць, мы ўсе прывыклі да тэлевізійных малюнкаў з матчаў топ-чэмпіянатаў, і пра свае паціху забываем, не жадаючы нешта мяняць.


Сталічнае Дынама прымала гамяльчан. У матчы таксама ўбачылі 4 мячы, здавалася б, на трыбунах павінны быць людзі - афіша, інтрыга і гэтак далей, але і тут пустыя крэслы. Першымі вызначыліся гамяльчане - Афанасьеў абыграў ўсіх дынамаўцаў. Але ўжо праз 2 хвіліны Фігерэда параўноўвае лік, Адамовіч падвойвае первагу, зноў Фігерэда - ставіць кропку 3:1 Дынама. Кропку на апошняй, 90, хвіліне паставіў і Віталь Радзівонаў у гульні БАТЭ і Нёмана 1:0, Шахцёр таксама перамагае Тарпеда-БелАЗ. Упершыню каманды падзелены на дзве шасцёркі - чакаем змен.


Як раз змены, у першую чаргу на карысць айчынным хакеістам, у мінскім Дынама павінны даць свае вынікі на хатнім чэмпіянаце свету ў маі. А зараз зубры крок за крокам павінны выйсці, перш за ўсе, на стабільны ўзровень гульні без памылак.


Напэўна, з-за вялікай колькасці памылак вось гэтыя аматары хакея пачалі сыходзіць з арэны за некалькі хвілін да канца матчу Дынама супраць пражскага Льва. А на табло гарэлі не безнадзейныя 1:3.


Пашанцавала, што ў камандзе ёсць Калюжны - легенда, здольная аб'яднаць беларусаў. Дарэчы, у пераможным - першым у сезоне - матчы супраць Слована 2:0 менавіта Аляксея прызналі лепшым. 4 ачкі ў чатырох гульнях з далёка не лідарамі Лігі, акрамя ЦСКА - у дадатак тры з іх правялі дома - усе ж мала. Але будаўніцтва прадаўжаецца.


Як і прадаўжаецца яно ў Барысаве. Праўда, там ужо на завяршальнай стадыі. 13-тысячнік для БАТЭ абяцае здзівіць сваёй прыгажосцю і элегантнасцю. Натуральны газон, шыкоўнае асвятленне не пакіне абыякавым ад наведвання арэны нават грандаў еўрапейскага футбола. Галоўнае, каб яны - клубы са Старога свету - тыя самыя з імёнамі - прыехалі да нас і ў наступным сезоне. І тады балельшчыкі возьмуць рэванш у пустых трыбун.


На гэтым тыдні стартуе футбольная Ліга чэмпіёнаў - заўтра і паслязаўтра трансляцыі на Беларусь 2. Дарэчы, у гэтыя хвіліны хакейнае Дынама гуляе супраць Северсталі - трансляцыя там жа. У пятніцу і нядзелю, калі нешта прапусцілі, глядзіце нашы праграмы: Арэну і Спорт-Кадр.