У Мінскай вобласці працягваецца актыўная ўборачная кампанія

16 августа 2017

У Мінскай вобласці працягваецца актыўная ўборачная кампанія і барацьба за прафесійныя рэкорды. На сёння ў цэнтральным рэгіёне убрана 72% плошчаў. А намалочана - 1 мільён 400 тысяч тон.

Такім чынам, сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай па-ранейшаму ў Слуцкім - 142 тысячы тон. Не нашмат адстаюць хлебаробы Нясвіжскага раёна - у іх 132 тысячы. Далей ідзе Капыльскі раён. Тут аграрыі намалацілі 112 тысяч тон збожжа.

Што да ўраджайнасці, тут па-ранейшаму лідзіруе Нясвіж, дзе збіраюць 60 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў - Дзяржынскі раён - 58 цэнтнераў і Мінскі - 53. Агульны паказчык ураджайнасці па вобласці - 38 цэнтнераў з гектара.