У Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы распачаліся курсы ў зімовай школе рускай мовы

10 февраля 2018

Кулінарыя, караоке, экскурсіі па Гродне і Мінску, лекцыі па гісторыі Беларусі і майстар-клас па вырабе беларускай лялькі. У Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы распачаліся двухтыднёвыя курсы ў зімовай школе рускай мовы. Заняткі, якія праводзяцца ўжо трэці год запар, сёлета наведваюць госці з Польшчы, Італіі і Германіі.

За тры гады, што дзейнічае моўная школа, у Гродне пабывалі студэнты рознага ўзросту і з розных краін свету – між іншым з вельмі далёкіх - Ірак, Японія, Кітай і Бразілія. Кожным разам колькасць зацікаўленых павялічваецца. Цікавая і прыемная акалічнасць – тыя, хто прыязджае вывучаць рускую мову ў Гродна, усё часцей пытаюцца, ці можна пачаць вучыць і беларускую. Неўзабаве, кажуць выкладчыкі, будзе можна - падручнікі ўжо рыхтуюцца.