У Барысаве знаходзіцца адзін з найбуйнейшых камбінатаў хлебапрадуктаў

30 июля 2019

Значная частка збожжа новага ўраджаю паступае на камбінаты хлебапрадуктаў. Там з яго робяць муку, камбікорм, макароны. Адзін з найбуйнейшых камбінатаў хлебапрадуктаў - у Барысаве, дзе кожны дзень прымаюць па тры-чатыры тысячы тон збожжа. Пры неабходнасці яго могуць і дасушыць. Тут жа перапрацоўваюць рапс. З гэтай культуры робяць алей і макуху - энергетычныя дабаўкі да кармоў у жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. У цэлым спецыялісты добра ацэньваюць ураджайнасць розных культур, якія перапрацоўваюць для патрэб АПК.

Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў актыўна гандлюе з Расіяй і краінамі Сярэдняй Азіі, у тым ліку Узбекістанам. А нядаўна тут рэалізавалі буйны кантракт на пастАўку жытняй мукі ва Украіну.