У Гомелі ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

13 февраля 2015

Сёлета спаўняецца 25 гадоў са дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. На мітынг у Гомелі сабраліся ветэраны баявых дзеянняў, прадстаўнікі мясцовых улад, прадпрыемстваў і грамадскіх аб'яднанняў. Зараз у Гомельскай вобласці пражываюць амаль 4 тысячы чалавек, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у розных краінах свету. Большасць з іх прайшлі Афганістан, 120 ураджэнцаў рэгіёна на радзіму так і не вярнуліся. Да памятнай даты вываду савецкіх войскаў з Афганістана пройдзе акцыя "Запалі свечку памяці".

Воінаў-інтэрнацыяналістаў ушаноўвалі і ў Гродне. У рэгіёне пражываюць каля 4000 такіх воінаў. У Афганістане загінуў 71 жыхар вобласці. І сёння падчас афіцыйнага прыёму не раз гучалі словы аб тым, што людзі, якія прайшлі вайну, маюць асаблівы жыццёвы вопыт, яны надзейныя партнёры і адказныя кіраўнікі. З таго памятнага дня, калі апошнія баявыя калоны былі выведзеныя з ваеннага размяшчэння, прайшло 26 гадоў.