У Беларусі будуць штрафаваць за здзелкі ў абыход біржы

16 мая 2019

Дэпутаты сёння на сесіі падтрымалі папраўкі ў Адміністрацыйны кодэкс. У пераліку такіх экспартных тавараў - больш як сто пазіцый. Гэта метал, дрэва і сельгаспрадукцыя. Караць будуць прадпрымальнікаў і службовых асоб прадпрыемстваў, якія гандлююць міма афіцыйных здзелак. З краіны сыходзіць малако і мяса. Прычым доля гэтых шэрых схем у агульным аб'ёме продажаў перавышае 30%. Страты бюджэту - мільёны долараў. Паводле новых норм, за першае парушэнне вынесуць папярэджанне, а за паўторнае - штраф да 30 базавых. Падтрымалі сёння дэпутаты і навацыі па зямельным заканадаўстве. Плацяжы за зямлю з гэтага часу толькі ў нацыянальнай валюце. Дазваляюцца і некаторыя спрэчныя моманты па ўласнасці на зямлю. Але гэта датычыцца толькі 10% усіх плошчаў, астатняе - прыродаахоўная зона.

А ў Савеце Рэспублікі сёння абмеркавалі парадак маючага адбыцца Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе летам у Санкт-Пецярбургу. Сёлета краіны маюць намер прапрацаваць пытанні развіцця транзітнага патэнцыялу. Ключавой тэмай стане і мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы. Асаблівая ўвага - эфектыўнасці расходавання бюджэту дзвюх краін. Сумесных праектаў недастаткова. У бюджэце ёсць прафіцыт. Нарасціць лік ініцыятыў прапануюць і моладзі.