Зацверджаны бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2020 год

21 ноября 2019
Бюджэт саюзнай дзяржавы на 2020 год зацверджаны. Сёння ў Таўрычаскім палацы Санкт-Пецярбурга прайшла сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Сума бюджэту -   5 мільярдаў 500 мільёнаў расійскіх рублёў. Больш  як 85 %  пойдзе на рэалізацыю адзінаццаці саюзных праграм. Яны датычацца супрацоўніцтва  ў навуцы,  прамысловасці,  сельскай гаспадарцы,  транспарце,  гарантаванні  бяспекі Саюзнай дзяржавы. Таксама   за кошт саюзнага бюджэту   прадоўжыцца рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" і будаўніцтва Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату. Адкрыццё павінна адбыцца 9 Мая будучага года. 

Таксама сёння ў Санкт-Пецярбургу адкрыецца юбілейная, 50-ая сесія Міжпарламенцкай асамблеі СНД. На парадку  дня дзясяткі важных пытанняў. Гэта развіццё сельскіх тэрыторый краін Садружнасці, супрацоўніцтва ў навуцы, адукацыі і моладзевай палітыцы і  процідзеянні міжнароднаму тэрарызму.