Наваселле ў Мінскім раёне сёння адзначаюць больш за сто сем'яў

11 сентября 2018

Сярод іх і шматдзетныя. Супрацоўнікі Следчага камітэта ва ўрачыстай атмасферы атрымалі ключы ад новых кватэр у пасёлку Прылукі. Побач з жылым комплексам - вялікая паркоўка, сучасныя гульнявыя пляцоўкі, а таксама дзіцячы садок. Яшчэ адзін жылы дом плануюць пабудаваць у суседстве.

Усяго ў Мінскай вобласці штогод будуюць больш за мільён квадратных метраў жылля.