Валейбалісткі рыхтуюцца да Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю

13 апреля 2017

Ужо ў суботу гульцы жаночай зборнай Беларусі па валейболе да 18 гадоў пачнуць падрыхтоўку да чэмпіянату свету ў складзе сваіх клубаў. Пра гэта заявіла галоўны трэнер каманды Наталля Мелянюк. Адзначым, гэтыя ж валейбалісткі рыхтуюцца да Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю. Аднак у прыярытэце - чэмпіянат свету.

Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль пройдзе ў ліпені ў венгерскім Д’ёры. Чэмпіянат свету адбудзецца ў жніўні ў Аргенціне.