Аб прыватных выпадках і паўторнай растаможцы. Заязджаем у складаную тэму

1 марта 2020
Тэма асабліва важная для аўтамабілістаў. Аказваецца, машына, якая не адзін год калясіць па дарогах Беларусі, можа быць не растаможана. Так званыя лісты шчасця аб выплаце неабходнага збору  атрымалі людзі, якія добрасумленна  набылі аўто на беларускіх нумарах. У іх выпадку гэта не стала гарантыяй чысціні здзелкі.

Пры гэтым калі ваш чатырохколавы сябар не новы, то растаможка  і ўвогуле  можа ў некалькі разоў перавысіць яго рыначны кошт. Так, пакуль такіх выпадкаў  адзінкі, але ўсё роўна прыкра. І парадаксальна: апынуцца ў такой сітуацыі могуць добрасумленныя пакупнікі. Чаму так адбываецца? 

Уладзімір Каралёў выслухаў гісторыі тых, хто сутыкнуўся з гэтай праблемай (відэа).