Уборачная ў Мінскай вобласці набліжаецца да фінішу

7 августа 2018

Засталося абмалаціць менш за 30 % плошчаў. Агульны каравай зараз складае больш за мільён тон. У Любанскім раёне, дарэчы, з мукі новага ўраджаю ўжо рашчыняюць хлебнае цеста. Падрабязна Наталля Кезік.

Водар дамашняга хлеба Ірына Жудрык памятае яшчэ з дзяцінства. Духмяныя булкі выпякала бабуля, затым матуля. Цяпер і яна для сваёй сям'і пячэ хлеб у сапраўднай печы па старажытным рэцэпце.

Хлеб Ірыны Жудрык на Любанскай зямлі ўжо даўно стаў брэндам. Духмяныя пшанічныя караваі выпякае для кожнага раённага свята. Да сёлетніх дажынак таксама абавязкова пасадзіць у печ хлеб з мукі новага ўраджаю для лепшых камбайнераў.

А сярод іх Уладзімір Андрыевіч. Хлеб убірае трыццаты год запар. За гэты час мяняў толькі працоўныя машыны. А вось тактыка ўборкі не змянілася - за рулём камбайна галоўнае не спяшацца.

Зараз у асабістым заліку Уладзіміра Сямёнавіча - больш за тысячу тон зерня. Увесь час разам з ім на палях гэтай гаспадаркі працавалі 11 камбайнаў. Напярэдадні два экіпажы адправіліся на дапамогу ў паўночны, Чэрвеньскі, раён.

Праз дзень-два ў гэтай гаспадарцы запланаваны дажынкі. Зараз тут убіраюць нізінныя кліны збожжавых, якія на старце не былі гатовыя да жніва. Усяго убраць тут засталося не больш за 200 гектараў.

За тры тыдні ў гаспадарцы ўбралі больш за 3 тысячы гектараў. Цяпер працуюць на палях з аўсом. Паралельна з уборачнай узворваюць і засяваюць палі рапсам і люцэрнай. Плануюць адначасова і азімую сяўбу збожжавых.

На сёння ў цэнтральным рэгіёне засталося ўбраць прыкладна трэць збожжавых плошчаў. Дажынкі вось-вось адзначаць у Нясвіжскім, Клецкім і Любанскім раёнах. Іх лепшыя экіпажы - больш за 60 камбайнаў - ужо дапамагаюць збіраць ураджай на поўначы Мінскай вобласці.