КДБ: фігурантам справы па тэракце ў Мачулішчах можа пагражаць выключная мера пакарання

3 апреля 2023
Фігурантам крымінальнай справы па факце тэракта на аэрадроме ў Мачулішчах (а гэта каля 30 прозвішчаў) можа пагражаць выключная мера пакарання. Пра гэта паведамляе Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Усім абвінавачаным, хто праходзіць па справе, інкрымінаваны артыкул Крымінальнага кодэкса Беларусі "Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай". Максімальная санкцыя прадугледжвае пакаранне аж да смяротнай кары.