Сёння ў Мінску - новы раўнд перамоў па Данбасе

4 октября 2017

Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы праходзіць у гэтыя хвіліны. Разглядаюцца шляхі выканання мінскіх дамоўленасцяў у сферы бяспекі, падрыхтоўка да абмену палоннымі, аднаўленне інфраструктуры і стварэнне бяспечных зон. Сёння пытанні ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны абмеркавалі Міністр замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей і спецпрадстаўнік дзеючага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік. Уладзімір Макей падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку і далей у поўнай меры садзейнічаць працы трохбаковай кантактнай групы.