Звыш 90 % плошчаў убрана ў Мінскай вобласці

14 августа 2018

Мінская вобласць трымае высокі тэмп уборачнай. Так, убрана ужо звыш 90 % плошчаў. Нясвіжскі і Клецкі раёны завяршылі ўборку.

Намалочана амаль 1 мільён 238 тысяч тон. Паўднёвыя раёны ў лідарах.

На першым месцы па намалотах Слуцкі раён. Яго ўклад у агульны каравай - амаль 122 тысячы тон. Затым ідуць хлебаробы з Нясвіжскага - у іх больш за 100 тысяч. У Мінскім раёне намалочана больш за 98 тысяч тон збожжа.

Самыя ўраджайныя па-ранейшаму Нясвіжскі і Дзяржынскі раёны - каля 45 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў і Мінскі раён - тут прыкладна 41 цэнтнер з гектара.