Вяртанне кітайскіх студэнтаў у Беларусь не выклікае апаскі

5 февраля 2020
Апаскі ў сувязі з вяртаннем кітайскіх студэнтаў у беларускія ВНУ няма. У гэтым запэўніў сёння Ігар Карпенка. Зараз навучанне праходзяць каля 5  тысяч студэнтаў з Паднябеснай, за межы краіны на канікулы выехалі 920 чалавек. Як адзначыў кіраўнік профільнага ведамства, далёка не ўсе з іх паехалі да сябе на радзіму, ёсць студэнты, якія падарожнічаюць па Еўропе.
Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што заражаных каранавірусам у Беларусі няма.