Сёння ў Ісламабадзе працягваецца бізнес-форум

26 мая 2015
Беларусь і Пакістан напярэдадні дамовіліся аб кантрактах на суму больш за 40 мільёнаў долараў. 12 гандлёвых пагадненняў з паўднёваазіяцкай краінай склалі прадпрыемствы БелАЗ, МТЗ, МАЗ, Беллёгпрам, Нафтан. У перспектыве ў Пакістане могуць з'явіцца зборачныя вытворчасці адразу некалькіх прадпрыемстваў машынабудавання.